Мэр Харкава Генадзь Кернес апублікаваў у Instagram фота з бальнічнай палаты ў ізраільскай бальніцы, дзе ён зараз знаходзіцца, і падзякаваў за падтрымку.

«Жыць трэба моцным! Усім дзякуй, я вярнуся!» — гаворыцца ў подпісе пад фота.

28 красавіка падчас ранішняй прабежкі Кернеса паранілі ў спіну з агнястрэльнай зброі. Па паведамленнях, невядомы, верагодна, страляў з снайперскай вінтоўкі Драгунова. 

Спачатку Кернесу зрабілі аперацыю харкаўскія медыкі. 29 красавіка яго транспартавалі ў шпіталь у ізраільскай Хайфе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?