Меркаванні202202

Андрэй Дынько: Пасля Адэсы Украіну ўратуе толькі ўкраінскі Пілсудскі

У Адэсе міліцыя на патрабаванне прарасійскіх дэманстрантаў выпусціла затрыманых 2 мая за масавыя беспарадкі.

Паўтараецца данецкі сцэнар. Спачатку невялічкую групу штурмавікоў забяспечваюць зброяй. Гэтая група ідзе на радыкальныя дзеянні. Міліцыя не страляе, бо стараецца абысціся без крыві. Страляць не хочуць нізы — яны не звыклыя страляць у народ. І вярхі — бо Расія пагражае пакараць Украіну па поўнай, калі праліецца кроў «рускамоўнага насельніцтва». Пад гэтым пратэктаратам Расіі радыкалы дыктуюць свае ўмовы.

Спачатку яны дабіваюцца вызвалення затрыманых, якіх, па трапным выразе Аляксандра Лукашэнкі, правільна разглядаць як дыверсантаў. Міліцыя дыверсантаў выпускае – бо Кіеў усё адно нічога не зробіць, а тут можна і пацярпець у сутычцы. А калі аднойчы іх выпусцілі – баевікам цяпер і Чорнае мора па калено. Яны паляць нацыянальныя сцягі. Яны штурмуюць упраўленні міліцыі, дзе зброя. Пасля гэтага Расія перапраўляй туды хоць сотні аўтаматаў, хоць ПЗРК, хоць ракеты «Сатана» — маўляў, гэта ва ўпраўленні СБУ захоплена.

Са зброяй засылаюцца вышкаленыя байцы, якія складаюць ядро баявых атрадаў.

І распальваюць, распальваюць нянавісць з тэлеэкранаў і ў інтэрнэце.

Прарасійскія дэманстранты ў Данецку паляць украінскі сцяг. Фота Ройтэрз, 4 мая.

Так Украіну вядуць або да грамадзянскай вайны, або да знікнення як дзяржавы. А следам за Украінай каго яшчэ? Як у той песні — «Віжу рекі і поля – это русское раздолье, это родіна моя…». Спіс кандыдатаў на «ўз’яднанне» вялікі.

Абама, Меркель — і нават Бжазінскі — наіўна спадзяваліся, што звер задаволіцца Крымам. Пасля — што ўмяшанне абмяжуецца Данбасам.

Усё, што рабіў Захад, было too little and too late, замала і запозна. А Беларусь – самая зацікаўленая — ўвогуле абмежавалася парай нясмелых выказванняў. Але тыражуе ўсю расійскую прапаганду.

Сітуацыю можа ўратаваць хіба ўкраінскі Кромвэль, украінскі Пілсудскі, які пачне дзейнічаць па законах ваеннага часу.

Не падобна, каб Парашэнка мог такім стаць.

Калі ў Крыме рускіх было 58%, у Данбасе — 39%, то ў Адэсе іх толькі 24%. Сцэнар аддзялення так званай «Наваросіі», гэта значыць поўдня Украіны — гэта вянец новай філасофіі расійскай палітычнай эліты. Цяпер дзе руская мова — там і Расія. Дзе жыве руская меншасць — там і Расія. Якая тэрыторыя была ў Расійскай імперыі аднойчы, там Расія мае права вярнуцца.

Украінскі мітынг у Адэсе 4 мая. Фота Ройтэрз.

Большасць украінцаў на ўсходзе, у Адэсе замёрлі. Як і міліцыянты. Бо не бачаць шанцаў на перамогу, калі прэ такая армада, калі ўзяліся за нажы. Яны сямейнай памяццю занадта добра памятаюць 1919-ы, ахвярную смерць студэнтаў пад Крутамі, а пасля — Галадамор, 1937-ы і Бабін Яр. Нацыі Усходняй Еўропы прывыклі, што ў такіх сітуацыях трэба стаіцца і перачакаць, што гэта адзіны шанец.

Толькі палякі здолелі зрабіць «цуд на Вісле», вось яны і глядзяць на свет інакш пасля гэтага.

Расійскія СМІ сёння страшна чытаць, страшна слухаць. Яны падбухторваюць украінцаў да страляння ў сваіх суайчыннікаў. Ідзе прапаганда нянавісці. «Забі правы сектар!» А хто такі правы сектар? А той, хто гаворыць па-ўкраінску, хто хоча, каб Україна была незалежнай. Скрынка Пандоры адкрыта.

Дзе спыніцца гэтая рэваншысцкая хваля? Хто яе спыніць?

Яны хочуць паставіць на калені Украіну, якая мела дзёрзкасць ад іх аддзяліцца.

Як тут не прыгадаць містычны выпадак у Рыме, калі крумкач забіў галубку, якую Папа выпусціў у знак малітвы за мір ва Украіне.

Крывавыя падзеі ў Адэсе 2 мая — гэта кропля ў той хвалі крыві, якім пэўныя палітычныя дзеячы гатовы — і нават хацелі б — заліць Усходнюю і Цэнтральную Еўропу і Каўказ. Перадзел межаў — гэта цунамі крыві.

Толькі цуд на Дняпры можа зараз спыніць гэтае цунамі.

Каментары202

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду2

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу11

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя4

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

Каму Лукашэнка апошнім часам давярае сваю ахову?7

Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг6

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна17

«Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду2

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць