Федэральны пракурор Швейцарыі замарозіў 170 мільёнаў швейцарскіх франкаў (прыкладна 195 млн даляраў ЗША) на рахунках, якія належаць зрынутаму прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу і наближаным да яго асобам, пішуць швейцарскія СМІ. Былыя кіраўнікі Украіны не паспелі вывесці іх у іншыя юрысдыкцыі.

Гэтая лічба яшчэ раз нагадала пра маштабы карупцыі рэжыму Януковіча.

Прытулак Януковічу і ягонаму атачэнню дала Расія. Цяпер Масква апраўдвае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны «дзяржаўным пераваротам, які адхіліў законнага прэзідэнта».

Швейцарскія ўлады загадалі замарозіць актывы дваццаці ўкраінцаў, у тым ліку Януковіча і яго сына Аляксандра, пры канцы лютага. У сакавіку гэты спіс пашырылі яшчэ на дзевяць чалавек.

Швейцарская газета «Zentralschweiz am Sonntag» паведаміла, што пракуратура завяла пяць справаў у дачыненні да асоб, якія падазраюцца ў адмыванні грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?