Сёння ў раёне Славянска тэрарысты з буйнакалібернага кулямёта збілі ўкраінскі ваенны верталёт Мі-24.

Пра гэта паведаміў в.а. начальніка Упраўлення прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны Багдан Сенік.

«З буйнакалібернага кулямёта быў збіты верталёт Мі-24 Ваенна-паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны. Гэта адбылося каля 14.30 у раёне горада Славянск», — сказаў Сенік.

Ён таксама дадаў, што экіпаж верталёта жывы: «Верталёт упаў, але падзенне адбылося на вадаём, і гэта выратавала пілотам жыццё «.

Паводле паведамлення Упраўлення прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны, аператыўная брыгада Антытэрарыстычнага цэнтра эвакуявала пацярпелых пілотаў у лагер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?