Жорсткае лабавое сутыкненне «Мерсэдэса» і «Форда Мандэа» адбылося на вуліцы Ангарскай у Мінску, недалёка ад скрыжавання з Партызанскім праспектам.
Вуліца падзеленая двайной суцэльнай лініяй, але па становішчы пабітых машын можна меркаваць, што адна з іх магла спрабаваць развярнуцца. А магчыма хтосьці з кіроўцаў не справіўся з кіраваннем. Зараз з гэтым разбіраецца ДАІ.
Ні пажарнай, ні «хуткай» на месцы здарэння няма — здаецца, аварыя абышлася без ахвяр, піша карэспандэнт «НН».
Каментары