Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абавязаў блогераў, інтэрнэт-старонкі якіх штодня наведваюць больш за 3 тысячы карыстальнікаў, выконваць патрабаванні, што прад'яўляюцца да СМІ.

Адпаведны дакумент размешчаны на афіцыйным партале прававой інфармацыі ў панядзелак.

Дакумент таксама абавязвае арганізатараў распаўсюду інфармацыі ў сеціве — пошукавыя сістэмы, сацыяльныя сеткі і форумы — апавяшчаць профільны рэгулятар (Роскамнадзор) пра пачатак сваёй дзейнасці і захоўваць дадзеныя на працягу шасці месяцаў, за невыкананне гэтых патрабаванняў прадугледжаныя штрафы да 500 тысяч рублёў (14 тысяч даляраў).

Як у Расеі пераследавалі за публікацыі ў інтэрнэце

Омскі блогер Snaf (Антон Ільюшчанка) у красавіку 2013 года апублікаваў у сваім блогу ў ЖЖ падборку фотаздымкаў з клуба, дзе маладыя людзі, цалкам або часткова аголеныя, удзельнічаюць у конкурсах. Запіс набрала больш за 500 тысяч праглядаў і вывела блогера ў топ «Жывога часопіса». Паліцыя пачала праверку па факце паведамленняў у СМІ пра тое, што ў адным з кавярняў Омска адбываюцца распусныя дзеянні. Удалося высветліць, што на фота зафіксаваная вечарына, якая праходзіла яшчэ ў 2011 годзе. 23 ліпеня 2013 стала вядома, што па факце публікацыі парнаграфічных матэрыялаў узбуджаная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?