Для прапаганды ўступлення ў расійскае войска знялі адкрыта агрэсіўны ролік, які стварае ўражанне, што Расія рыхтуецца да захопніцкай вайны.

У роліку акцэнтуецца ўвага на неабходнасці пошуку ворагаў: «Ты ў кожным ценю спрабуеш убачыць свайго ворага, таму што без ворага — няма бою, а без бою — няма перамогі», «твая задача высачыць ворага», а таксама ў лоб гаворыцца: «да чорта межы!».

Як паведаміў аўтар рэкламы, арт-дырэктар і рэжысёр Аляксей Міхайлаў, здымкі скончыліся ў сярэдзіне 2013 года, аднак «па некаторых прычынах» ролік з'явіўся ў інтэрнэце толькі ў мінулыя выходныя. Цяпер відэа можа быць неадназначна ўспрынята на фоне сітуацыі ва Украіне, наракаюць стваральнікі роліка.

І сам Міхайлаў, па яго словах, трапіў у «нязручную сітуацыю», звязаную з падзеямі ў Украіне, якія выклікаюць у яго трывогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?