Сёньня ўначы ў Шклове невядомыя расьпісалі палітычнымі графіці муры тутэйшаё калёніі й прылеглых будынкаў.
Інфармацыі пра затрыманьні не паступала.
Зьміцер Дашкевіч |
У шклоўскай калёніі па абвінавачаньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі адбывае паўтарагадавое пакараньне Зьміцер Дашкевіч. Заўтра, 6 лістапада, тут жа, у шклоўскай калёніі, мае адбыцца закрыты працэс па новым абвінавачаньні — у парушэньні артыкулу 402 КК «Адмова дачы паказаньняў» супраць сяброў і паплечнікаў зь незарэгістраванага ўладамі «Маладога фронту». Паводле гэтага артыкулу Зьміцер можа быць асуджаны яшчэ на паўгоду зьняволеньня.