Культура55

Памёр пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч

Пісьменьнік Уладзімер Дамашэвіч памёр 30 красавіка ў менскай лякарні, куды яго забрала «хуткая». Памёр ноччу, у сьне. Яму было 86 гадоў.

Як распавяла дачка, цела памерлага крэміравалі і пахаваць хочуць на Заходніх могілках побач з жонкай. Калі адбудзецца пахаваньне, пакуль невядома, бо чакаюць прыёмнага сына пісьменьніка, а ён цяпер знаходзіцца за мяжой.

Генрых Далідовіч амаль дзевяць гадоў працаваў разам з Уладзімерам Дамашэвічам у часопісе «Маладосьць», дзе той быў загадчыкам аддзела прозы і дапамагаў маладым літаратарам. Генрых Далідовіч згадвае, што ведаў спадара Ўладзімера яшчэ са студэнцтва:

«Тады яго творы ва ўнівэрсытэцкай праграме не вывучаліся, але сярод студэнтаў хадзіла харошая ўхвала яго апавяданьням, аповесьці «Між двух агнёў». І мы ўжо ведалі, што ў яго ёсьць раман «Камень з гары», які забаронены для друку. Пасьля я пачаў хадзіць у часопіс «Маладосьць», дзе Дамашэвіч пэўны час працаваў. Гэта быў чалавек вельмі прыгожы, далікатны, тактоўны, уважлівы, які ўмеў слухаць. Ён працаваў таксама ў выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Народная асьвета», у «Полымі». Ён ня ўмеў маўчаць, пагаджацца з многімі зьявамі ў грамадзтве. Ён амаль на кожным зьезьдзе, па магчымасьці у друку, пастаянна выступаў з адной тэмай – гэта стан беларускай мовы. Ён пастаянна адзначаў, што калі ў нас ня будзе ў належным стане мова, ня будзе ў належным стане нацыя і народ і мы будзем паступова зьнікаць».

Журналіст і літаратар Сяргей Дубавец — пра свой вобраз Уладзімера Дамашэвіча:

«Ёсьць пісьменьнікі, якія ствараюць літаратуру творамі, а ёсьць такія, што ствараюць яе ўчынкамі. Што такое геніяльны твор? Ён у паветры. «Ня я пішу вершы, вершы пішуцца мной». Яшчэ кажуць — празь мяне прамовіла вышняя сіла. Прыляцела аднекуль фраза — водсьвет, водгалас, відзежа — і адляцела невядома куды, растала ў паветры, нічога не засталося. А Дамашэвіч з тых, хто — дом для гэтых фраз, водгаласаў, відзежаў. І калі ёсьць такі дом — складзены з учынкаў, з работы, з ахвярнасьці, тады нішто нікуды не зьлятае і не раствараецца ў паветры. Усе глядзяць і бачаць: гэты дом — беларуская літаратура. Тут гадуюць моладзь, бароняць мову, словам, дбаюць пра будучыню. Такім быў і застаецца ў маім уяўленьні Ўладзімер Дамашэвіч».

Паводле пісьменьніка Андрэя Федарэнкі, гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі. Каля яго рук прайшлі ўсе клясыкі — ад Быкава да Пташнікава.

«Ён рэдагаваў аповесьць Васіля Быкава «Жураўліны крык» і першую кнігу Быкава. Ён не прапусьціў ні Пташнікава, ні Адамчыка. Цяжка ўявіць пісьменьніка, які мінуў бы рук Дамашэвіча.

Я менш ведаў апантанага чалавека, ён жыў Беларусьсю. Для яго была толькі Беларусь, радзіма. Між іншым ён блізкі сябра Ўладзімера Караткевіча. Я памятаю, як часта ён яго згадваў. Вось у яго былі два імёны – Быкаў і Караткевіч. Чаму я гэта памятаю, бо спадар Уладзімер быў маім старэйшым сябрам і часта прыяжджаў да мяне ў госьці. І ён ні пра што больш не гаварыў, толькі пра Караткевіча і Быкава. І Беларусь зь яго языка не сыходзіла. Дзіўны быў чалавек, фанатык. Ён жыў Беларусьсю і больш нічым. Цяжка нават уявіць такіх людзей».

Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук успамінае пра Ўладзімера Дамашэвіча:

«Самы забаронены раман сучаснай беларускай літаратуры, «Камень з гары» Уладзімера Дамашэвіча, цэнзура не дазваляла друкаваць гадоў дваццаць. Яго цэнтральная праблема — праблема помсты і справядлівасьці, праблема сталінскіх катаў і ахвяраў, праблема адказнасьці за злачынствы савецкай сыстэмы супраць сваіх грамадзянаў, была ў 1960-я гады галоўнай нявырашанай маральнай праблемай грамадзтва. Герой Дамашэвіча сам ажыцьцяўляе акт справядлівасьці, забівае свайго ката. І калі я прачытаў гэты раман ужо ў 1980-я, ён дакладна лёг у атмасфэру вяртаньня праўды пра мінулае, якой вызначалася пара галоснасьці. Гэты быў адзін з адказаў на немату Курапатаў, які не састарэў і для часоў Лініі Сталіна.

Уладзімер Дамашэвіч удзельнічаў у стварэньні «Мартыралёгу Беларусі», яго аўтарытэтныя меркаваньні былі заўсёды падмацаваныя яго справамі.

Зь яго славутага рамана вынікала думка, што помста — зусім не ірацыянальнае пачуцьцё і неэфэктыўнае дзеяньне, як часам лічаць. Помста – гэта ня толькі адкладзеная справядлівасьць за мінулыя злачынствы, гэта яшчэ выразны сыгнал будучым катам розных гатункаў. Чалавек мае права дараваць, але таксама мае абавязак адпомсьціць. Гэта – адзін з урокаў Уладзімера Дамашэвіча, сьмелага, сьветлага, бескарысьлівага, вельмі сымпатычнага чалавека, які цяпер заўсёды будзе ў беларускім пантэоне побач са сваімі вялікімі сучасьнікамі».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў10

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі2

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў10

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць