Група ўкраінскіх актывістаў зняла патрыятычнае відэа, у якім у тры хвіліны сабраныя падзеі ва Украіне за апошнія паўгода.

Ролік, які зрабілі восем чалавек уласнымі сіламі, актыўна набірае папулярнасць у сеціве — на відэаканалах і ў сацсетках. Кліп стварылі Таццяна Цярэшчанка, Макс Мазалаў, Леся Цярэшчанка, Артур Ранкоў, Аляксей Юшкін, Дзмітрый Сяміроз, Яўген Сінчукоў, Дзяніс Сізы.

«Змагайся і пераможаш, не дзеля лідараў — дзеля волі, дзеля свабоды. Чалавек — не істота, нацыя — не натоўп, і сапраўдны бой — наперадзе. Калі разгарыцца — не страць сябе, памятай, колькі за тваёй спінай!» — заклікаюць аўтары відэа.

Раней падобны ролік на рускай мове мове змантавала каманда стваральніка «Вконтакте» Паўла Дурава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?