Арганізацыя Save the Children («Выратуйце дзяцей») апублікавала свежы рэйтынг «Індэкс мацярынства — 2014», дзе прааналізаваны даныя па ўмовах для мацярынства ў 178 краінах свету. Беларусь заняла 26-е месца і абышла такія краіны, як Ізраіль (28-і радок), Польшча (29), ЗША (31), Японія (32). Аднолькавую пазіцыю з Беларуссю займае Вялікабрытанія.
У 2013 годзе Беларусь таксама размяшчалася на 26-м радку рэйтынгу.
Другі год запар лепшай краінай свету для мацярынства эксперты Save the Children прызнаюць Фінляндыю. Далей у спісе знаходзяцца Нарвегія, Швецыя, Ісландыя і Нідэрланды, Данія, Іспанія, Германія, Аўстралія, Бельгія і Італія.
Літва ў бягучым годзе заняла 24-е месца, Латвія — 34-е, Расія — 62-е, Казахстан — 63-е, Украіна — 72-е, Арменія — 95-е, Азербайджан — 99-е, Узбекістан — 111-е.
Найгоршая пазіцыя ў Самалі.
Рэйтынг фарміруецца на падставе даных СААЗ і ўлічвае пяць асноўных параметраў: смяротнасць парадзіх, ранняя смяротнасць у дзяцей, сярэдняя працягласць навучання ў школе, даходы жанчын, прапорцыя жанчын і мужчын ва ўрадзе.