Ва ўкраінскім МУС лічаць, што прадстаўнікі Еўрамайдану не маюць дачынення да ўзнікнення пажару ў Доме прафсаюзаў у Адэсе 2 мая, які забраў жыцці некалькіх дзесяткаў чалавек.

Пра гэта паведамляе журналіст Ілля Азараў са спасылкай на намесніка кіраўніка МУС Сяргея Чабатара.

Чабатар адзначыў, што ўзгаранне Дома прафсаюзаў дакладна адбылося з верхніх паверхаў. Больш за тое, лічаць у міліцыі, яно пачалося па віне тых, хто знаходзіўся ўнутры — «бутэлька з запальнай сумессю па клетцы звалілася ўніз, і пачаўся пажар».

«Знізу пажар не пачынаўся, і самаабарона або «Правы сектар» у пажары не вінаватыя. Паводле яго слоў, агнястрэльных раненняў у загінулых у Доме прафсаюзаў няма, у асноўным, людзі там памерлі ад удушша (хтосьці згарэў). Ён кажа, што знойдзеныя гільзы, зброя і кактэйлі ўнутры будынка, называе экстрэмістамі тых, хто быў унутры Дома прафсаюзаў», - паведамляе журналіст.

Па словах Чабатарв, ніхто з тых, хто абклаў Дом прафсаюзаў, унутр не заходзіў, і ніякай барацьбы паміж майданаўцамі і антымайданаўцамі ўсярэдзіне не было. «Правакацыі з стрэламі з зброі ў цэнтры горада пачалі антымайданаўцы», - цытуе яго Азараў.

Як вядома, пракурор Адэскай вобласці Ігар Баршуляк раней паведаміў, што ў выніку сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў 2 мая ў Адэсе загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы, 20 з якіх - супрацоўнікі міліцыі.

Дэпутат Пятро Парашэнка заявіў аб наяўнасці доказаў, што 2 мая ў памяшканні абласной федэрацыі прафсаюзаў у Адэсе быў арганізаваны тэракт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?