Вінцук Вячорка

Аўтамабіль, у якім знаходзіўся старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, быў затрыманы 4 лістапада супрацоўнікамі міліцыі. В.Вячорка накіроўваўся ў Гродна на сход мясцовай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Машына была адканваяваная ў гродзенскі гарадскі аддзел ДАІ. Пасля працэдуры высвятлення асобы палітыка адпусцілі.

В.Вячорка назваў сваё затрыманне беспадстаўным і звязвае яго з запланаваным партыйным сходам.

«Сарваць сход ім не ўдалося. Я выбраўся з машыны і трапіў на сустрэчу, — паведаміў В.Вячорка. — Мы правялі справаздачны сход, падчас якога былі вылучаныя дэлегаты на з’езд Партыі БНФ. Сход ухваліў справаздачы і высока ацаніў дзейнасць кіраўнікоў структуры Вадзіма Саранчукова і Сяргея Антусевіча».

Паводле слоў В.Вячоркі, мерапрыемства праходзіла пад наглядам міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?