Сёння з сайта сеткі крамаў «Еўраопт» знікла інфармацыя пра раздачу георгіеўскіх стужак, якую планавалася праводзіць з 7 па 9 мая ля некаторых крам сеткі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне і Брэсце.
Цяпер замест паведамлення пра час і месца раздачы стужак распаўсюднікамі на сайце пазначана, што «ўсе крамы сеткі «Еўраопт» будуць аформленыя тэматычнымі святочнымі плакатамі».
Нагадаем, што ўчора «НН» пісала пра планаваную раздачу георгіеўскіх стужак ля крамаў гандлёвай сеткі. На сайце кампаніі паведамлялася, што стужкі будуць раздаваць валанцёры.
Аднак «НН» удалося высветліць, што праца «валанцёраў» усё ж будзе аплачвацца ў памеры 25 тысячаў рублёў за гадзіну. Прычым знайсці «валанцёраў» таямніча даручыў рэкламнаму агенцтву, а супрацоўнікі сеткі адмаўлялі існаванне вакансіі па раздачы стужачак на Дзень перамогі.
-
Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць
-
Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі
-
«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа
Каментары