Адзін з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі Андрэй Дзмітрыеў выступіў з відэазваротам, прысвечаным праблеме наркотыкаў.
Ён канстатуе, што «ў Беларусі ідзе вайна», вайна супраць моладзі. Дзмітрыеў называе фантастычную лічбу пра тое, што «70% школьнікаў рэгулярна спажываюць курыльныя легальныя сумесі». «Гавары праўду» заяўляе, што з гэтым трэба сістэмна змагацца праз «кантроль, адукацыю і непазбежнасць жорсткага пакарання».
Андрэй Дзмітрыеў: «Кампанія «Гавары праўду» выступае за павелічэнне пакарання за распасюд наркотыкаў да 10-15 гадоў строгага рэжыму. І ў асобных выпадках да смяротнага пакарання».
Дзмітрыеў лічыць, што наркотыкі павінны быць па-за законам. Любая размова аб легалізацыі — «гэта дапамога тым, хто хоча, каб беларускі народ знік».