Запраўка сеткі «Славнефть», на якой раздаюць стужкі. 

Запраўка сеткі «Славнефть», на якой раздаюць стужкі. 

Атрыманыя стужкі. 

Атрыманыя стужкі. 

Яшчэ адно месца, дзе да Дня Перамогі можна атрымаць чорна-аранжавую георгіеўскую стужку — запраўкі «Славнефть», якія належаць кампаніі «РН-Запад». Сёння акцыі «РН-Запад» належаць расійскай дзяржаўнай кампаніі «Роснефть».

Пра тое, што на запраўках «Славнефть» раздаюць георгіеўскія стужкі, у панядзелак паведаміў чытач «НН».

Маркетолаг кампаніі Аксана Шапілевіч у панядзелак паведаміла журналісту «НН», што кампанія далучылася да акцыі «Георгіеўская стужка» з уласнай ініцыятывы

«Гэта сімвал таго, што мы ганарымся подзвігам тых, дзякуючы каму жывем у мірнай краіне. Мы не выдаем стужкі ў абмен на пакупкі, гэта падарунак, які можа бясплатна атрымаць кожны чалавек на нашай запраўцы. Стужкі — не для стымуляцыі чагосьці, гэта — народная традыцыя».

Аднак тады ж Шапілевіч заўважыла, што «стужкі ўжо раздадзеныя».

Як высветлілася, стужкі «РН-Запад» раздала не ўсе. Журналіст «НН» атрымаў георгіеўскую стужку на мінскай запраўцы «Славнефть» па адрасе завулак Казлова, 9.

Пры гэтым стужкі не ляжаць навідавоку і іх адкрыта не прапануюць. Аднак папрасіўшы ў аператара запраўкі георгіеўскую стужку, журналіст «НН» атрымаў адразу восем штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?