Расія адвяла свае войскі ад мяжы з Украінай, цяпер яны знаходзяцца там, дзе праходзяць рэгулярныя вучэнні, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Нам увесь час казалі, што турбуюць нашы войскі ля ўкраінскай мяжы, мы іх адвялі, яны знаходзяцца сёння не на ўкраінскай мяжы, а ў месцах, дзе праводзяць свае рэгулярныя вучэнні, на палігоне», — сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы са сваім швейцарскім калегам, дзеючым старшынёй АБСЕ Дзідзье Буркхальтарам па сітуацыі ва Украіне.

«Гэта лёгка правяраецца з дапамогай сённяшніх сучасных сродкаў выведкі, у тым ліку з космасу усё відаць», — дадаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?