Зянон Ломаць

Працэс перанесьлі на 14 лістапада паводле хадайніцтва пацярпелага, старшыні Камітэту дзяржкантроля Зянона Ломаця, кажуць у прэсавай службе Вярхоўнага Суду Беларусі. Працэс пройдзе за закрытымі дзьвярыма. Прозьвішчаў абвінавачаных у Вярхоўным Судзе не называюць.

Ад генэральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча раней стала вядома, што з чатырох абвінавачаных трое супрацоўнікі КДБ, адзін — супрацоўнік Савету бясьпекі.

Нагадаем, Зянона Ломаця зьбілі ў жніўні ў Магілёве. Паводле адной з вэрсіяў, супрацоўнікі КДБ, якія зьбілі Зянона Ломаця, падчас інцыдэнту нібыта былі ў міліцэйскай форме.

Празь некалькі дзён пасьля інцыдэнту адправілі ў адстаўку старшыню КДБ Сьцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесьніка Васіля Дземянцея.

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0