Рашэнне аб будаўніцтве новага аўтавакзала ў Мінску, які будзе абслугоўваць прыгарадныя маршруты, пакуль не прынята. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 7 мая ў Мінску паведаміў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў. 

Нагадаем, што з 1 красавіка закрыты аўтавакзал «Маскоўскі» і прыгарадныя маршруты, якія раней з яго адпраўляліся, цяпер абслугоўваюцца на дыспетчарскіх станцыях «Карастаянавай» і «Славінскага». 

«Што да перспектыў развіцця. Маё меркаванне адназначнае, і я не мяняў яго многія гады: на маскоўскім напрамку неабходна будаваць новы аўтавакзал. Ён не патрэбен вялікі, але разлічаны на перспектыву развіцця прыгарада на найбліжэйшыя 20 гадоў. Гэта станцыя на зямельным участку 0,8 га. Ёсць горадабудаўнічае рашэнне аб такім будаўніцтве каля станцыі метро «Барысаўскі тракт». Тэхнічныя параметры там дазваляюць пабудаваць станцыю, але канчатковага рашэння яшчэ не прынята», — паведаміў Шкуратаў. 

«Я б не сказаў, што ўзнікаюць пытанні па новых схемах абслугоўвання. У цэлым насельніцтва разумее. Тыя пытанні і скаргі, якія да нас паступаюць, мы стараемся вывучыць, сустракаемся з пасажырамі, праводзім апытанні. Пытаемся, што б яны хацелі змяніць у тым ці іншым маршруце», — сказаў Шкуратаў. 

Паводле яго слоў на 90-95% «прынятыя рашэнні па размеркаванні прыгарадных маршрутаў задавальняюць насельніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?