Краб Пятровіч пачне прадказваць вынікі лядовых баталій з 8 мая, паведаміў дырэктар мінскага цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў.

У гэты дзень каля 21.00 марскі Настрадамус прадкажа, якімі будуць вынікі матчаў Францыя-Канада і Швейцарыя-Расія, што пройдуць 9 мая», — растлумачыў Аляксей Азараў.

«Краб ужо абжыўся ў спецыяльна створаным для яго акварыуме, стылізаваным пад хакейную пляцоўку, куды яго пасялілі ў сувязі з набліжэннем ЧС», — расказаў дырэктар. — Прадказваць вынікі матчаў Пятровіч будзе з дапамогай міні-шайбаў з нанесенымі на верхнюю і ніжнюю плоскасці выявамі сцягоў, пад якімі выступаюць каманды-саперніцы». Прагноз спартыўнага паядынку будзе зроблены ў залежнасці ад таго, якім бокам краб пакладзе шайбу на полі. «Калі сцяг будзе зверху — камандзе прадказана перамога, калі знізу — паражэнне», — растлумачыў Аляксей Азараў.

Паназіраць за жыццём краба Пятровіча і працэсам прадказанняў можна будзе на адным з беларускіх інтэрнэт-парталаў, дзе практычна ў кругласутачным рэжыме (з перапынкамі, абумоўленымі тэхнічнымі прычынамі), будзе арганізавана анлайн-трансляцыя з цэнтра акіянаграфіі.

Аляксей Азараў растлумачыў, што ў час прадказанняў да краба не будуць пускаць чужых. «Мы пайшлі на гэта, каб прысутнасць людзей не магла перашкодзіць Пятровічу сканцэнтравацца і паўплываць на якасць прагнозаў», — растлумачыў дырэктар мінскага цэнтра акеянаграфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?