Залатую ўзнагароду на Еўрапейскіх Дэльфійскіх гульнях атрымаў саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Павел Пятроў.

Спявак атрымаў золата ў намінацыі «Акадэмічы спеў» 6 мая ў Валгаградзе, дзе адбыліся трынаццатыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні Расіі, уключаныя ў праграму Года культуры ў Расіі, і першыя адкрытыя моладзевыя Еўрапейскія Дэльфійскія гульні, якія праводзяцца пад патранатам Міжнароднага Дэльфійскага камітэта і ЮНЕСКА.

Удзел ва ўнікальным спаборніцтве — адзіным у свеце, што аб'ядноўвае ўсе віды мастацтва — прынялі каманды з усіх рэгіёнаў Расіі, а таксама дэлегацыі з 26 краін свету. Усяго ў Дэльфійскіх гульнях прынялі ўдзел 2,5 тысячы чалавек.

Гэта трэцяя перамога маладога саліста беларускага тэатра Паўла Пятрова на міжнародных конкурсах. У 2013 года ён стаў лаўрэатам другой прэміі VIII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі, у гэтым жа годзе — лаўрэатам першай прэміі Міжнароднага конкурсу оперных выканаўцаў імя Марыі Біешу ў Кішынёве.

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі Павел Пятроў выконвае партыі Ленскага і Трыке ў оперы «Яўген Анегін» Чайкоўскага, Маладога Цыгана ў «Алеко» Рахманінава, Берандзея ў оперы «Снягурка» Рымскага-Корсакава, Франка і Эйлера ў міні-оперы «Дырэктар тэатра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?