У Беларусі ўдасканальваюцца ўмовы экспартнага крэдытавання. На гэта скіраваны ўказ № 218 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 мая, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У прыватнасці ўносяцца змены ва ўказ ад 25 жніўня 2006 года № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)». «Для павышэння канкурэнтаздольнасці экспартнага крэдытавання ў расійскіх рублях прадугледжана зніжэнне стаўкі па экспартных крэдытах у расійскіх рублях да 2/3 стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі (зараз крэдыты ў расійскіх рублях даюцца пад поўную стаўку)», — гаворыцца ў паведамленні.

Прынятым указам прадугледжваецца распаўсюджванне нормаў указа № 534 на аперацыі фінансавання пад саступку грашовага патрабавання (факторынгу).

У сувязі з гэтым вызначана, што банкі і нябанкаўская крэдытна-фінансавыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь (фактары) могуць ажыццяўляць фінансаванне рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (крэдытораў) пад саступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў з дысконтам, памер якога вызначаецца: у замежнай валюце (за выключэннем расійскіх рублёў) у памеры 1/360 камерцыйна арыентаванай працэнтнай стаўкі (CIRRs), дзейнай на дзень заключэння дагавора факторынгу, за кожны дзень з моманту фінансавання фактарам крэдытора да даты плацяжу па экспартным кантракце, згодна з якім ажыццяўляецца саступка грашовага патрабавання; у расійскіх рублях у памеры 1/360 ад 2/3 стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі на дзень заключэння дагавора факторынгу, за кожны дзень з моманту фінансавання фактарам крэдытора да даты плацяжу па экспартным кантракце, згодна з якім ажыццяўляецца саступка грашовага патрабавання.

Прадугледжваецца, што пры ажыццяўленні фінансавання крэдытораў пад саступку грашовага патрабавання (факторынгу) збіранне з крэдытора іншых, акрамя дысконту, відаў узнагароджання не дапускаецца.

Акрамя таго, устанаўліваецца, што пры ажыццяўленні фінансавання пад саступку грашовага патрабавання (факторынгу) па экспартных кантрактах кампенсацыя часткі дысконту фактарам не ажыццяўляецца, калі крэдытору для вытворчасці тавараў (работ, паслуг) для рэалізацыі экспартнага кантракта, згодна з якім ажыццёўлена саступка патрабавання, быў выдзелены экспартны крэдыт у адпаведнасці з указам № 534, а таксама калі грашовае патрабаванне да даўжніка ўступленае крэдыторам фактару ў мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў крэдытора перад фактарам.

З улікам названых зменаў у экспартным крэдытаванні адпаведныя папраўкі ўнесены і ў палажэнне аб парадку кампенсацыі страт банкам, якія даюць экспартныя крэдыты для вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), ажыццяўлення на тэрыторыі замежных дзяржаў інвестыцый, а таксама банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Рэспублікі Беларусь, што ажыццяўляюць фінансаванне пад саступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў, зацверджанае ўказам № 534, якое выкладзена ў новай рэдакцыі.

У мэтах пашырэння сферы прымянення электроннага дакументаабароту выключаецца неабходнасць падавання ў Мінфін даведак МПЗ аб адкрытых пазычальніку, пазыкаатрымальніку, а таксама страхоўшчыку ў банках бягучых (разліковых) рахунках.

Адпаведныя змены ўнесены ўказам у палажэнне аб парадку выдзялення з рэспубліканскага бюджэту і вяртання бюджэтнай пазыкі, зацверджанае ўказам ад 28 сакавіка 2006 года № 182 «Аб удасканальванні прававога рэгулявання парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам», і ў палажэнне аб парадку выдачы і выкарыстання бюджэтных пазык для выплаты страхавых кампенсацый на падставе дагавораў страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы, зацверджанае ўказам № 534.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?