Аляксандр Лукашэнка прапануе прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну скаардынаваць дзеянні па Украіне. З адпаведнай прапановай кіраўнік беларускай дзяржавы выступіў сёння на сустрэчы ў Маскве са сваім расійскім калегам.

«Я не стану ўтойваць, нас вельмі напружвае сёння тое, што адбываецца ва Украіне. Не з пункту гледжання таго, што мы чагосьці баімся, як нас тут пачынаюць запалохваць, а з пункту гледжання таго, што там адбываецца. Таму што вось Адэса - гэтыя падзеі наогул не ўкладваюцца ні ў якія рамкі», - адзначыў беларускі лідар, прапанаваўшы за кадрам адкрыта пагаварыць аб сітуацыі ва Украіне і неяк скаардынаваць сумесныя дзеянні. «Таму што, напэўна, крызіс гэты заўтра не скончыцца, а ён уплывае непасрэдна як на вас, так і на нас», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да Уладзіміра Пуціна.

Акрамя таго, кіраўнік Беларусі прапанаваў абмеркаваць пытанне так званых санкцый адносна Расіі з боку Захаду.

«Спроба націснуць на Расію, зразумела, уплывае на нас. І я ўпэўнены, што нам трэба ўнутрана мабілізаваць рэзервы, і мы прымножым тое, што ў нас было, без усялякіх падачак або абяцанняў з боку Захаду», - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні знаходзіўся паўдня ва ўрадзе Расійскай Федэрацыі, дзе была праведзена вялікая работа з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, віцэ-прэм'ерамі, міністрамі па даўзгадненні некаторых момантаў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць гэту тэму.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых адносін, і эканоміку, і сацыяльную сферу, а таксама сумесныя крокі дзвюх краін у Мытным саюзе, планы па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?