Паводле Міністэрства фінансаў Беларусі рэспубліканскі бюджэт за студзень‑верасень бягучага году выкананы з прафіцытам у памеры 2,398 трлн руб., ці 3,5% ад ВУП.

Прыбытак рэспубліканскага бюджэту за азначаны пэрыяд склаў 25,947 трлн руб., або 77,2% ад удакладненага гадавога пляну. Варта адзначыць, што паступленьні ў бюджэт за кошт падатку на дадзеную вартасьць перавысілі прыбытак ад зьнешнеэканамічнай дзейнасьці — 4,303 трлн руб. (72,5% ад заданьня) супраць 4,3 трлн руб. (78,1%).

Выдаткі бюджэту на верасень склалі 23,550 трлн руб., або 68,1% ад гадавога пляну. У тым ліку доля агульнадзяржаўных выдаткаў склала 5,906 трлн руб. (71,2%), нацыянальная эканоміка і ЖКГ каштавалі бюджэту 5,226 трлн руб. (61,8%), выдаткі на фінансаваньне сацыяльнай сфэры склалі — 10,143 трлн руб. (71,1%).

Крэдыторская запазычанасьць на 1 кастрычніка склала 66,6 млрд руб, што на 10,1 млрд руб. менш, чым у верасьні 2007 г. Запазычанасьць па плацяжах у бюджэты ўсіх узроўняў на пачатак кастрычніка складала 177,3 млрд руб.. у пачатку верасьня — 204,6 млрд руб.

Удакладнены плян на 2007 г прадугледжвае аб’ём выдаткаў рэспубліканскага бюджэту ў 33,848 трлн бел руб. Дадзены разьлік зроблены зыходзячы з прагназаванага аб’ёму прыбыткаў на ўзроўні 31,976 трлн руб. Крайні памер дэфіцыту бюджэту ў 2007 г. прагназуецца на ўзроўні 1,872 трлн руб.

Адной з асноўных прычынаў прафіцыту бюджэту спэцыялісты называюць тое, што тэмпы паступленьня прыбыткаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і інавацыйных фондаў апярэджваюць тэмпы выдаткоўваньня сродкаў на іх рэалізацыю.

Паводле www.bsb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0