Аляксандр Лукашэнка быў бы рады з'яўленню пераемніка, які «не будзе разбураць і аплёўваць» усё створанае.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы 9 мая на пытанні журналістаў пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. 

«Калі вы за мяне не прагаласуеце, я не пакрыўджуся, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.— Я ўжо напрацаваўся так на гэтай пасадзе, што, напэўна, ужо нармальны чалавек сказаў бы, што трэба неяк для сябе пажыць, для дзяцей, неяк абстрагавацца, прачнуцца раніцай са свабоднай галавой і не думаць пра тыя праблемы, якія перад табой стаяць. Усё гэта не так проста. Гэта не проста праца, гэта самаахвяраванне». 

«Я буду толькі рады, калі такі чалавек з'явіцца, таму што я не вечны, — дадаў Лукашэнка. — Рана ці позна давядзецца сыходзіць, і я вельмі хачу, каб за мной прыйшоў чалавек, які не будзе разбураць і не будзе аплёўваць усё тое, што мы з вамі стварылі, не толькі я. Вось і ўся мая пазіцыя». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?