Расійскія заўзятары, якія прыехалі ў Мінск на адкрыццё чэмпіянату свету па хакеі, вывесілі на агароджы амбасады Грузіі ў Беларусі некалькі расійскіх сцягоў.

Як паведамляюць відавочцы, заўзятары знаходзіліся ў нецвярозым стане. Афіцыйнай рэакцыі ад супрацоўнікаў амбасады пакуль не было, бо 9 мая ў ведамстве выхадны.

Між тым супрацоўнікі міліцыі, якія ахоўваюць грузінскую дыпламатычную місію, палічылі, што расіяне нічога сур'ёзна не парушаюць, і не сталі перашкаджаць вывешваць сцягі. Тым не менш праваахоўнікі не далі зняць з флагштока грузінскі сцяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?