«Групай тэрарыстаў каля 60 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, была прадпрынятая атака на гараддзел міліцыі.

Была спроба захопу будынка, без усялякіх папярэдніх патрабаванняў. У будынку адбыўся бой, які ператварыўся ў поўнамаштабнае баявое сутыкненне па факце падыходу падмацавання з боку ўзброеных сіл і падраздзялення «Амега» Нацгвардыі. У выніку бою значная частка групоўкі тэрарыстаў была знішчана.

Каля 20 тэрарыстаў знішчана, чацвёра ўзятыя ў палон. Значная частка тых, хто нападаў, знікла ў жылых кварталах горада, паскідаўшы зброю.

Нашыя страты - адзін забіты, 5 параненых. Удакладняюцца страты ў складзе ўзброеных сіл», - заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0