Зацяты бой спалахнуў каля будынку міліцыі Марыупаля. Як паведамляе ўкраінскае афіцыйнае агенцтва Укрінфарм, загінуў камандзір Днепрапятроўскае брыгады Нацыянальнае гвардыі Украіны Сяргей Дземідзенка.

Паводле сведчанняў відавочцаў, тэрарысты здзекаваліся з цела забітага Дземідзенкі, яму адрэзалі вушы і выкалалі вочы», — напісаў у сваім фэйсбуку прысутны ў Марыупалі дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Ляшко.

У будынку міліцыі горада ўзнік пажар.

Вось што паведаміў міністр унутраных спраў Украіны:

«Групай тэрарыстаў каля 60 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, была прадпрынятая атака на гараддзел міліцыі.

Была спроба захопу будынка, без усялякіх папярэдніх патрабаванняў. У будынку адбыўся бой, які ператварыўся ў поўнамаштабнае баявое сутыкненне па факце падыходу падмацавання з боку Узброеных сіл і падраздзялення «Амега» Нацгвардыі. У выніку бою значная частка групоўкі тэрарыстаў была знішчана.

Каля 20 тэрарыстаў знішчана, чацвёра ўзятыя ў палон. Значная частка тых, хто нападаў, знікла ў жылых кварталах горада, паскідаўшы зброю.

Страты міліцыі — адзін забіты, 5 параненых. Удакладняюцца страты ў складзе Узброеных сіл», — заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсень Авакаў.

Данецкая абласная адміністрацыя паведамляе пра трох забітых і 25 параненых, не ўдакладняючы, з якіх бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0