Тэрарысты выкралі і спалілі ў машыне 35-гадовага фермера, кіраўніка Чырвоналіманскага аддзялення патрыятычнай арганізацыі «Прасвета» Валерыя Сала. Пра гэта паведамляе аддзел сувязяў з грамадскасцю Луганскай міліцыі.

«У Крэменскім раёне Луганскай вобласці ў спаленым аўтамабілі знойдзены труп 35-гадовага фермера з вёскі Шандрыгаловае Чырвоналіманскага раёна Данецкай вобласці Валерыя Сала», — гаворыцца ў паведамленні.

Яго машыну ў цэнтры вёскі спынілі ўзброеныя баевікі, прымусілі яго выйсці і збілі. Пасля гэтага яго без прытомнасці пагрузілі ў багажнік яго ж машыны і павезлі ў невядомым кірунку.

Сала быў актывістам Еўрамайдану і выступаў за адзінства Украіны.

Учора ва ўласных аўтамабілях былі расстраляны прадпрымальнік і ягоная жонка. Іх дачка цяжка параненая. Таксама ўчора быў забіты праваслаўны святар. Цяжкія баі адбыліся ў Марыупалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0