Першую перамогу на дамашнім чэмпіянаце свету атрымала хакейная зборная Беларусі. 11 мая каманда Глена Хэнлана ў прысутнасці 13.734 гледачоў узяла верх над Казахстанам з лікам 4:1 (0:1, 2:0, 2:0).

Шайбы закінулі:

у Беларусі — Андрэй Сцяпанаў (22.46, у большасці, пас — Міхаіл Грабоўскі), Мікалай Стасенка (30.08, асістэнты — Раман Грабарэнка, Андрэй Сцяпанаў), Сяргей Касціцын (41.25, у меншасці, Алег Явенка, Аляксей Яфіменка), Аляксей Калюжны (59.55, у пустыя вароты, Уладзімір Дзянісаў, Сяргей Касціцын);

* * *

Беларуская зборная наступны матч правядзе 12 мая супраць Швейцарыі (пачатак у 16.45). У стартавым паядынку 9 мая гаспадары прайгралі амерыканцам — 1:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?