Кіраўнік міліцыі ў Марыупалі Данецкай вобласці Валерый Андрушчук, які быў выкрадзены сепаратыстамі 9 мая, вызвалены.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў у Facebook.
«Вызвалілі захопленага 9 мая ў Марыупалі Валерыя Андрушчука. Дай Бог яму здароўя! Дзякуй усім, хто дапамог», — напісаў ён.
Раней кандыдат у прэзідэнты Алег Ляшко таксама паведаміў пра вызваленне «з палону дыверсантаў» Андрушчука: «Ён жывы, але ў вельмі цяжкім стане: чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, зламаныя рэбры, шмат гематом на целе. Спадзяюся, ён хутка паправіцца», — напісаў Ляшко.
Раней была інфармацыя, што кіраўніка Марыупальскага гарупраўлення міліцыі Андрушчука нібыта знайшлі павешаным, а таксама яго прысудзіў да смерці «народны суд».