Служба бяспекі Украіны атрымала інфармацыю пра падрыхтоўку замахаў на прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Сегодня» заявіў начальнік службы аховы Валерый Геляцей.

Ён распавёў, што СБУ атрымала інфармацыю аб падрыхтоўцы замахаў на кіраўнікоў.

«На днях СБУ інфармавала нас пра замахі, не толькі на кандыдатаў, але і на прадстаўнікоў улады (Турчынава, Яцанюка, Ярэму). У гэтых людзей ужо ёсць дзяржахова. З улікам новай інфармацыі яе ўзмацнілі. Колькі трэба для бяспекі, столькі і выставім», — запэўніў кіраўнік УДА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?