«Газпром» 13 мая выставіць Нафтагазу папярэдні кошт за чэрвень, Украіна павінна аплаціць яго да 2 чэрвеня.
Пра гэта паведаміў старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер.
«Газпром» выставіць рахунак «Нафтагазу» ужо 13 мая і будзе чакаць яго аплаты да 2 чэрвеня ўключна, а ў выпадку непаступлення сродкаў ужо з 10.00 мск 3 чэрвеня пастаўкі Украіне будуць спыненыя», — заявіў кіраўнік расійскага холдынгу Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.
Мядзведзеў лічыць, што Украіну трэба пераводзіць на папярэднюю аплату газу.
«Я вось што лічу: пара спыняць няньчыцца, паведаміце ім і з заўтрашняга дня ўводзьце папярэднюю аплату. Я думаю, што ўсе магчымыя спосабы ўрэгуляваць гэтую сітуацыю іншым спосабам былі «Газпромам» прадпрынятыя, але нас не чуюць. А раз гэта так, то трэба пачынаць ўжо дзейнічаць, далей трываць проста немагчыма», — сказаў Мядзведзеў.
У Маскве сцвярджаюць, што запазычанасць Украіны за газ узрасла да $3,5 млрд. Мілер заявіў, што 13 мая «Газпром» выставіць Украіне папярэдні рахунак на аплату газу ў чэрвені ў адпаведнасці з кантрактам.
«Украіна да 2 чэрвеня з улікам таго, што 1 чэрвеня — гэта нядзеля, павінна будзе аплаціць чэрвеньскія пастаўкі. У тым выпадку, калі Украіна не аплачвае гэтыя пастаўкі, то «Газпром» да 10-й раніцы 3 чэрвеня паведамляе ўкраінскаму боку аб тым, які аб'ём газу будзе пастаўлены ў адпаведнасці з перадаплатай. Калі перадаплаты не паступіць, то, адпаведна, ва Украіну ў чэрвені месяцы будзе пастаўлены нуль кубоў», — сказаў Мілер.