У Пінскім раёне пры будаўніцтве прыватнага жылога дома загінулі два мясцовыя жыхары. 

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, трагедыя здарылася 10 мая ў садаводчым таварыстве «Пінчанка» ў вёсцы Заполле. 

Аб тым, што на адным з участкаў пад абваленай будаўнічай канструкцыяй знаходзяцца два чалавекі, у 21.19 у Пінскі ГРАНС паведаміла жанчына. Работнікі МНС, якія прыбылі да месца выкліку, дэблакіравалі з-пад завалы мужчын 1954 і 1967 гадоў нараджэння. Медыкам хуткай дапамогі выратаваць пацярпелых не ўдалося. 

Мужчын заваліла ў выніку разбурэння апалубкі на вышыні 2,5-3 метра і праліву вадкага бетону. Прычыны і акалічнасці здарэння ўстанаўліваюць праваахоўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?