Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» пачаў вяшчанне на ўсю тэрыторыю Расіі.
Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, з 2007 года сувязь і вяшчанне тэлеканала на тэрыторыі Расіі ад Калінінграда да Урала, краін СНД, Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі забяспечваў спадарожнік Express AM22. Пачатак вяшчання са спадарожніка ABS-2, які «істотна перасягае свайго папярэдніка па тэхнічных параметрах», дазволіла значна пашырыць тэрыторыю ахопу.
У прэс-службе таксама зазначылі, што ABS-2 —»адзін з самых магутных касмічных апаратаў, прызначаных для аказання паслуг на тэрыторыі Расіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Сярэдняга Усходу і Афрыкі, дзякуючы якому не толькі будзе ахоплена ўся тэрыторыі Расіі, але і палепшыцца якасць прыёму сігналу і перашкодаабароненасць праграм».
Патэнцыйная аўдыторыя канала «Беларусь 24», у зоне трансляцыі праграм якога прыблізна 100 краін, складае 270 мільёнаў тэлегледачоў.