«Ён нармальны праваслаўны чалавек. Ён не зусім дакладна выказаўся. Мы з ім размаўлялі на гэту тэму».

Так мітрапаліт БПЦ, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Павел заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне, як ён ставіцца да таго, што Лукашэнка называе сябе праваслаўным атэістам».

«Ён не зусім дакладна выказаўся. Мы з ім размаўлялі на гэту тэму. Ён проста спрабаваў сказаць, што не штонядзелю ходзіць у царкву. Што ён не такі праваслаўны, як вы, якія кожны дзень ходзяць у храм, да споведзі, на прычасце.

У каталікоў ёсць добры выраз: у іх ёсць каталікі практыкуючыя і ёсць мала практыкуючыя. Ён не вельмі практыкуючы. Хоць ён веруючы праваслаўны чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?