На 25 лістапада запланавана цырымонія перапахавання астанкаў салдат арміі Напалеона на могілках ля вёскі Студзёнка (Барысаўскі раён, Мінская вобласць). Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пасольстве Францыі ў Мінску.

Астанкі 223 французскіх салдат будуць пахаваны на спецыяльным участку могілак на беразе Бярэзіны насупраць помніка салдатам і афіцэрам французскай арміі. Помнік знаходзіцца на супрацьлеглым беразе ракі на Брылёўскім полі.

Нагадаем, у жніўні 2005 года непадалёк ад вёскі Селішчы ў Вілейскім раёне, на адлегласці 80 кіламетраў ад Мінска, 52‑і спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Беларусі знайшоў астанкі 224 салдат напалеонаўскай арміі, якія загінулі ў баі або замерзлі насмерць у сне. Дзякуючы гузікам уніформы, што захаваліся, удалося вызначыць іх палкі.

26 лістапада 2006 года ля помніка салдатам і афіцэрам французскай арміі на Брылёўскім полі адбылася цырымонія развітання, падчас якой быў пахаваны прах аднаго салдата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?