Чаму б не разьвіць посьпех: не увесьці ў беларускі каляндар блок датаў, зьвязаных зь іншымі рознымі падзеямі ў Расеі. Гэта б яшчэ больш спрыяла росту папулярнасьці нашага рэжыму сярод Івановых і Сідаравых і адпаведна пазітыўна ўплывала на пазіцыю на перамовах па кошту на газ.
Заплюшчыўшы вочы, уявіў сябе сцэнку перамоваў прадстаўнікоў Газпрому і беларускага ўраду пасля адпаведных календарных рэформаў.
***
Чубайс: такім чынам, мы гатовыя пачынаць перамовы толькі ў тым выпаду, калі Беларусь афіцыйна перастане святкаваць 20 сакавіка — Дзень нараджэння лабрадора Конні — любімай сабакі прэзідэнта Пуціна.
Сідорскі: ну мы ж не вінныя ў тым, што вы не святкуеце сапраўдныя народныя славянскія святы.
Чубайс: усё было б добра, калі б Вы Дзень лабрадора не паставілі на 21‑ае, а Дзень Штырліца — дзень, калі Пуцін упершыню паглядзеў «17 мгнавеній» і вырашыў стаць чэкістам, на 23‑ае. Народ Расеі не паспявае раздупліцца, як вы яго зноў дасылаеце ў запой.
Сідорскі: гэта вашыя праблемы. У нас дарэчы ў Палатцы разглядаецаа праект святкаваць 24 сакавіка як Дзень мачыцеля ў сарцірах, а 26‑ае — як Свята пуцінскага дзюдаіста.
Чубайс: калі ласка. Пашкадуйце расейскі народ! Мы ня можам столькі піць! Колькі вам трэба за тысячу кбм газу? Сто баксаў?
Сідорскі: можа вым яшчэ Нядзелю ўсенароднай радасці славян з нагоды абрання Сочы сталіцай Алімпіяды 2012 адмяніць?
Чубайс: 90.
Сідорскі: ну‑ну. І дэкаду памяці вецеранаў байкоту эстонскіх кансерваў у рамках кампаніі за помнік салдату ў Таліне таксама ў дадатак?
Чубайс: 80
Сідорскі: Ладна. Дамовіліся стартавая цана перамоваў — 80. У сакавіку святкуем толькі Дзень перамогі Расеі ў гандлёвай каньячна‑віннай вайне з Малдовай. Толькі таму пагаджаюся сп.Чубайс, што спяшаюся на святочны канцэрт з нагоды Свята прыяднання дна Ледавітага акіяну да Расеі». Калі б Вы ведалі, сп. Чубайс, што значыць для нас беларусаў гэты дзень. Святое!