Уначы з 15 па 22 траўня сон мінчукоў патрывожыць гук «цяжкай» ваеннай тэхнікі, якая накіруецца на аэрадром у «Ліпках», дзе пройдуць трэніроўкі. Па вуліцах у гэты час лепш не ездзіць.

Пра часовыя нязручнасці для кіроўцаў паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Прыводзім расклад трэніровак, на якія адправіцца тэхніка. Пакуль калона будзе рухацца, для аўтамабіляў дарогі будуць перакрытыя.

Пачатак руху калон для трэніроўкі на аэрадроме «Ліпкі»:

04:30 15 мая, вяртанне ў 00:00 16 мая;

04:30 21 мая, вяртанне ў 00:00 час. 23 мая.

Маршрут № 1: механізаваны танкавы парк — вул. Заснавальнікаў — вул. Скарыны — МКАД — мясцовы праезд — аэрадром «Ліпкі». Час руху: 04:30 15 і 21 мая.

Маршрут № 2: аэрадром «Ліпкі» — МКАД — вул. Купрэвіч — вул. Скарыны — вул. Заснавальнікаў — механізаваны танкавы парк. Час руху: 00:00 16 і 23 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?