У Рэдакцыю звярнуўся сталічны таксіст, абураны дзеяннямі сталічных ДАІшнікаў.

«Учора, пасля гульні Расія-Казахстан я вырашыў пад’ехаць да «Мінск-Арэны», каб забраць некалькі заўзятараў.

sb.by

sb.by

Яны рэдка выклікаюць таксі па тэлефоне, бо мала хто мае беларускую сім-ку. Дый знайсці свайго пасажыра сярод дзясятку тысяч чалавек складана. Таму фанаты проста выходзяць да праезнай часткі і спыняюць машыны, — расказвае ён. —

Аднак ДАІ наўпрост перакрыла праспект Пераможцаў, каб таксісты не змаглі пад’ехаць да прыпынкаў. Тым, хто ўсё ж трапіў на праспект з прылеглых вуліц, ДАІшнікі забаранялі разварочвацца на скрыжаваннях і «гналі» наперад, да МКАД».

Па словах таксіста, заўзятары, якія, прыпаркаваліся на вуліцы Ціхай, праз дарогу ад «Мінск-Арэны», таксама былі вымушаныя выязджаць ажно праз МКАД і вуліцу Ціміразева. Гэта аб’езд амаль на 10 км».

Нагадаем, у першыя дні чэмпіянату таксісты прасілі з расейцаў за дарогу ад «Мінск-Арэны» ў цэнтр горада па 200-300 тысяч, стаўкі даходзілі і да 500 тысяч рублёў. Прычым такія цэны задавальнялі расейцаў.

Цяпер і багатым, і бедным фанатам фактычна застаўся адзіны варыянт выезду са стадыёну – на грамадскім транспарце. На легальнай стаянцы таксі каля «Мінск-Арэны» стаяць тры-пяць аўтамабіляў. Многія заўзятары, каб не штурхацца ў аўтобусах і тралейбусах, ідуць у цэнтр Мінска пешшу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?