Выпадак адбыўся 14 мая. У 11.30 у міліцыю патэлефанавала 19-гадовая супрацоўніца пошты ў вёсцы Халхоліца.

Дзяўчына расказала, што прыкладна ў 11.10 у памяшканне аддзялення пошты зайшоў невядомы ў масцы, накіраваў на яе пісталет і запатрабаваў выдаць грошы.

Дзяўчына, абараняючыся, пырснула з газавага балончыка, але мужчына некалькі разоў ударыў яе па галаве рукаяткай пісталета.

Пасля чаго забраў з касы каля 15 мільёнаў рублёў і знік. 

Мужчына быў затрыманы ў 12.45 у вёсцы Кішчына Слабада за два кіламетры ад Халхоліцы начальнікам ААПП Старабарысаўскага аддзела міліцыі і трыма ўчастковымі інспектарамі. Падчас праверкі дакументаў мужчына трымаўся спакойна і ўпэўнена адказваў на пытанні. Тым не менш, падчас асабістага надгляду ў яго быў знойдзены газавы пісталет, буйная сума грошай. 

Затрыманы — 43-гадовы жыхар Барысава, па прафесіі мантажнік.

Паводле слоў мужчыны, учыніць злачынства яго вымусіла цяжкае матэрыяльнае становішча, шматлікія крэдыты, якія ён браў у банках на працягу апошніх гадоў, а таксама наяўнасць на ўтрыманні пецярых дзяцей. 

У дачыненні да затрыманаг распачата справа па ч. 1. арт. 207 КК (разбой). Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0