Адзенне ад іспанцаў Inditex Group можна будзе купіць у гандлёвым цэнтры Green City у Мінску.

Пра гэта сказаў дырэктар арганізацыі ТАА «ЮрПрадуктГруп» Юрый Усік. «Але па тэрмінах пакуль казаць нічога не буду, зараз вядуцца перамовы», — кажа ён.

Адкрыццё крамы Zara плануецца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Green City, які размяшчаецца на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына ў Каменнай горцы. Адкрыццё цэнтра запланавана на 3-ці квартал 2014 года, тады ж пакупнікам адкрыюць дзверы крамы Zara, Zara Home, Pull and Bear, Stradivarius, Oysho і Massimo Dutti.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?