Лідар расейскай партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў Смаленску прапанаваў павярнуць раку Дняпро.
Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў Смаленск, які размешчаны ў вярхоўях Дняпра.
Па яго перакананні, змена рэчышча ракі абязводзіць Украіну, якая абмежавала пастаўкі вады ў Крым, бо самаабвешчаныя крымскія ўлады не плацяць за яе.
Жырыноўскі прапанаваў абязводзіць Украіну, накіраваўшы воды Дняпра ў Дон або Дзясну.
Паводле яго слоў, маскоўскія навуковыя ўстановы ўжо займаюцца распрацоўкай гэтага праекта.
Губернатар Смаленскай вобласці заявіў, што падтрымае больш хуткую рэалізацыю ідэі, калі ўлады прымуць такое рашэнне.
0
0
0
0
0
0