Аляксандр Лукашэнка 15 мая заслухаў даклад па пытанні забяспечанасці сталіцы бальнічнымі месцамі.

Злева — галоўны доктар Лечкамісіі Ірына Абельская, фота БелТА.

Злева — галоўны доктар Лечкамісіі Ірына Абельская, фота БелТА.

«Гораду патрэбна бальніца. Немалая бальніца. Я, вядома, вельмі акуратна і асцярожна стаўлюся да будаўніцтва новых бальніц, трэба было б нармальна загрузіць існуючыя, але тым не менш», — адзначыў Лукашэнка.

У якасці аднаго з варыянтаў прапануецца разгледзець перадачу ў падпарадкаванне гарадскіх уладаў будынка Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі, размешчанага ў цэнтры Мінска, і будаўніцтва новага, больш кампактнага, будынка для лечкамісіі ў прыгарадзе.

«У нас ёсць так званая прэзідэнцкая бальніца ў падпарадкаванні Упраўлення справамі прэзідэнта, таму, каб не будаваць новыя лякарні, мы маглі б гэтую махіну перадаць гораду, а пабудаваць невялікі клінічны цэнтр для выканання тых функцый, якія сёння выконвае бальніца пры Упраўленні справамі прэзідэнта, пабудаваць дзесьці пад горадам ці ў горадзе», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што такія прапановы гучалі і раней.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што падобны варыянт запатрабуе меншых фінансавых выдаткаў: «Гэта было б нашмат танней для краіны: мы аддаём Ладуцьку (мэр Мінска) гэтую бальніцу, а замест яе, каб горад не марнаваў $ 500 млн на будаўніцтва новай бальніцы, маглі б у пяць разоў танней пабудаваць невялікі кампактны цэнтр».

Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб прапрацоўцы гэтага пытання, кошце будаўніцтва, а таксама месцы, забудоўшчыку і тэрмінах.

Па выніках дакладу Аляксандр Лукашэнка даручыў дэталёва пралічыць прапановы і ўнесці на яго разгляд найбольш аптымальны варыянт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?