Нацбанк Украіны прыпыніў працу Упраўлення ў Данецкай вобласці з-за пагроз «зачысткі» з боку сепаратыстаў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

«Сёння ў адрас кіраўніцтва тэрытарыяльнага упраўлення ад імя прадстаўнікоў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі паступіла патрабаванне выдаць значную суму грошай наяўнымі. У выпадку невыканання патрабавання сепаратысты прыгразілі ажыццявіць «зачыстку» Упраўлення», — паведамілі ў Нацбанку.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва Нацбанка прыняло рашэнне эвакуіраваць супрацоўнікаў тэрытарыяльнага упраўлення і прыпыніць ажыццяўленне банкаўскіх разлікаў на тэрыторыі Данецкай вобласці.

«Такія дзеянні сепаратыстаў робяць немагчымай працу банкаўскай сістэмы рэгіёну, што ў сваю чаргу можа прывесці да прыпынення выплаты пенсій, заробкаў працаўнікам бюджэтнай сферы, шахцёрам, іншым катэгорыям грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Стала таксама вядома, што 15 траўня каля 16-00 ў раёне Енакіева баевікі ДНР» напалі на інкасатарскі аўтамабіль ПрыватБанка.

У захопленым інкасатарскім аўто знаходзілася больш за 1,5 млн грн, прызначаных для мэтавых выплат заробкаў бюджэтнікам.

У выніку такіх дзеянняў баявікоў ДНР больш за 3000 шахцёраў, медыкаў і настаўнікаў горада не змогуць атрымаць заробак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?