22-25 мая ў Варшаве пройдзе штогадовая кніжная выстава — Warszawskie Targi Książki. Упершыню за некалькі апошніх гадоў на выставе будзе дзейнічаць беларускі стэнд.

Мэта стэнда Books from Belarus — прадставіць замежным выдаўцам і кнігарам новыя імёны беларускай літаратуры, пазнаёміць з яскравымі мастацкімі і публіцыстычнымі выданнямі, а таксама разбіць закасцянелыя стэрэатыпы і аднавіць састарэлую інфармацыю пра нашу краіну і яе культурныя набыткі.На стэндзе таксама можна будзе набыць апошнія навінкі беларускай літаратуры. Каардынаты Books from Belarus - 170a/D19 (D19 – нумар сектара, побач з якім знаходзіцца стэнд).

У працы стэнда возьмуць удзел прадстаўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў, «Літаратурнага Дома «Логвінаў» і моладзевага інтэрнэт-часопіса 34mag.net.

Акрамя таго, на Варшаўскай кніжнай выставе адбудуцца выступы беларускіх літаратараў.

План беларускіх выступаў у Варшаве:

22 мая – чацвер 16.30 -17.30 прэзентацыйная зала: LONDYN C

«Беларусь ідзе да Еўропы»

Удзел бяруць: перакладчыца Малгажата Бухалік, пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец, Артур Клінаў.

23 мая -пятніца, 17.00 -18.00, прэзентацыйная зала LONDYN C:

From Belarus with Love. Паэтычныя чытанні з Андрэем Хадановічам.

Вядучая – Ева Вежнавец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0