Расія праз малавядомую зарэгістраваную ў Ізраілі кампанію GLI Ltd прапануе кампаніям, якія працуюць у Польшчы, купіць 1 млрд кубаметраў газу па $270 за тысячу кубаметраў.

Пра гэта піша польская Rzeczpospolita, адзначаючы, што гэта прапанова можа быць звязана з сітуацыяй ва Украіне, якой «Газпром» пагражае адключэннем газу з чэрвеня бягучага года і спробай паламаць планы па зніжэнні энергетычнай залежнасці ад Расіі.

Як адзначаецца, кошт у $270 за тысячу кубаметраў на 35% танней кошту паліва, якое купляецца нацыянальным нафтагазавых гігантам PGNIG у «Газпрома».

«Спроба запусціць на наш рынак 1 млрд кубаметраў газу павінна паказаць, што мы можам рабіць розныя заявы адносна энергетычнага саюза, але тое, як будзе выглядаць рынак, усё роўна вырашыць вытворца сыравіны. Расейцы, нават калі б паставілі такую колькасць, фінансава выйгралі б мала, але палітычна — вельмі шмат», — сказаў на ўмовах ананімнасці прадстаўнік PGNIG.

Польшча штогод спажывае каля 15 млрд кубаметраў газу.

Газета адзначае, што PGNIG, якая купляе газ у Расіі па ямальскім кантракце і прадае яго спажыўцам у Польшчы, плаціць цяпер за тысячу кубаметраў каля $410.

Выданне лічыць пагрозлівым для энергетычнай бяспекі краіны заключэнне кантрактаў з такімі пасярэднікамі, паколькі адразу паўстае аргумент: навошта інвеставаць сродкі ў дыверсіфікацыю паставак, калі адразу можна купляць газ танней?

Па дадзеных газеты, людзі, якія прадстаўляюць GLI Ltd ў Польшчы, — Людміла Гросман і Йігал Фаркаш — раней працавалі ў абаронным бізнесе і мала вядомыя на польскім рынку энергетыкі.

Выданне не мае дадзеных, ці скарысталася якая-небудзь польская кампанія прапановай GLI Ltd, але адзначае, што яна з'явілася на рынку некалькі тыдняў таму.

Як паведамлялася, кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск пасля захопу Крыма Расіяй і дэстабілізацыі сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны заклікаў Еўрапейскі Саюз стварыць новы энергетычны саюз, дзякуючы якому краіны аб'яднання маглі б лепш супрацьстаяць энергетычнай залежнасці ад Расіі, якая выкарыстоўвае яе ў палітычных мэтах.

Польшча, у прыватнасці, прапануе ЕС сумесна весці перамовы аб куплі газу замест двухбаковых перамоваў на ўзроўні краін, што прыводзіць да розных коштаў на расійскае «блакітнае паліва» для еўрапейскіх дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?