Дзяржпагранслужба гатовая закрыць на мяжы з РФ пункты памежнага пропуску ў выпадку паўтарэння спроб іх захопу або блакавання мясцовымі жыхарамі або баевікамі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў начальнік прэс-службы ГПСУ Сяргей Астахаў.

«Калі будуць працягвацца спробы блакавання або захопу пунктаў памежнага пропуску, то памежнай службе нічога не застаецца, як закрыць гэтыя пункты пропуску», — сказаў ён.

Астахаў адзначыў, што таксама можа быць абмежаваны рух транспарту праз гэтыя пункты або пропуску людзей, што, безумоўна, створыць досыць шмат нязручнасцяў, перш за ўсё, для жыхароў населеных пунктаў, размешчаных паблізу гэтых пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?