Аляксандр Лукашэнка 16 мая падпісаў указ № 219 «Аб будаўніцтве Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна».
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, згодна з дакументам да 1 студзеня 2019 года будзе ажыццёўлена комплекснае будаўніцтва Віцебскай ГЭС у адпаведнасці з кантрактам, заключаным паміж РУП «Віцебскэнерга» і кітайскай кампаніяй China National Electric Engineering Co., Ltd.
Прадугледжваецца будаўніцтва аб'екта з чатырма гідраагрэгатамі сумарнай устаноўленай магутнасцю 40 МВт, у тым ліку праектаванне, пастаўка і мантаж абсталявання, пусканаладачныя і рэжымна-наладачныя работы, выпрабаванні, тэхнічнае абслугоўванне ў гарантыйны перыяд, навучанне персаналу, выкананне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, падрыхтоўка дазвольнай дакументацыі і ўвод у эксплуатацыю аб'екта.
Кошт будаўніцтва аб'екта паводле кантракта складае 189,55 млн. долараў без ПДК і мытных плацяжоў. Фінансаванне будаўніцтва будзе ажыццяўляцца за кошт крэдытных сродкаў Дзяржаўнага банка развіцця Кітая і ўласных сродкаў РУП «Віцебскэнерга».
Для выканання праектных, будаўніча-мантажных, наладачных работ і пастаўкі матэрыялаў пры рэалізацыі праекта будуць прыцягнуты праектныя і будаўніча-мантажныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь у аб'ёме не менш як 30% ад агульнага кошту кантракта.