Аляксандр Лукашэнка 16 мая падпісаў Указ №220 «Аб рэканструкцыі комплексу аб'ектаў стадыёна «Дынама» ў г.Мінску».

Матч БАТЭ — Ліль (20 лістапада 2012 г.) быў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў у Мінску, фота Сяргея Гудзіліна.

Матч БАТЭ — Ліль (20 лістапада 2012 г.) быў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў у Мінску, фота Сяргея Гудзіліна.

Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна «Дынама» ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў.

Заказчык па праекце — КУП «УКБ Мінгарвыканкама», генеральная праектная арганізацыя — УП «Мінскпраект». Фінансаванне работ будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў сталічнага бюджэту. Арыенціровачны кошт праекта - каля 150 млн. еўра.

Тэрмін заканчэння рэканструкцыі — 2017 год.

Рэканструкцыя аб'ектаў стадыёна будзе праводзіцца паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі.

У выніку рэканструкцыі стадыёну «Дынама» будзе прысвоена 1-я катэгорыя ў адпаведнасці з крытэрамі Кіраўніцтва па лёгкаатлетычных збудаваннях IAAF-2008, што дазволіць праводзіць спартовыя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню па лёгкай атлетыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0